адукацыйна-культурніцкая ініцыятыва
Нашая місія - гэта ўстойлівае развіццё беларусаў як еўрапейскага народа праз сучасную і эфектыўную адукацыю.

Нашая дзейнайсць накіраваная на тое, каб беларускамоўныя дзеці з нацыянальнай свядомасцю мелі зразумелыя шляхі дасягнення паспяховасці ў сучасным свеце.
Асэнсаванасць і мэтанакіраванасць — стымуляванне ўмення жыць з мэтай, яснасцю і адказнасцю за свой выбар.
Адукаванасць і прафесійны рост — падтрымка сталай цікавасці да навучання, развіццё кампетэнцый і адказнага стаўлення да сваёй справы.
Выхаванне як аснова развіцця — фарміраванне каштоўнасцей, звычак і ўнутраных якасцей з ранняга ўзросту.
Пазітыўнае мысленне і аптымізм — выхаванне здольнасці бачыць магчымасці і захоўваць надзею нягледзячы на складанасці.
Унутраная сіла і псіхалагічная ўстойлівасць — развіццё здаровых унутраных апораў, здольнасці вытрымліваць жыццёвыя выпрабаванні і захоўваць раўнавагу.
Эмацыянальны інтэлект — фарміраванне эмпатыі, самасвядомасці і ўмення кіраваць пачуццямі.
Уменне канцэнтравацца — развіццё ўвагі, самадысцыпліны і паглыблення ў працэс.
Сацыяльныя сувязі і давер — стварэнне моцных, надзейных і давяральных адносін з іншымі.
Здароўе і гармонія цела — клопат пра фізічнае здароўе і эстэтычнае стаўленне да цела як складніка асобы.
Самапавага і рэалістычная самаацэнка — падтрымка прыняцця сябе і веры ва ўласную вартасць.
Эстэтычнае мысленне — любоў да прыгажосці, мастацтва і сэнсоўнай формы ва ўсім, што мы робім.
Жыццёвы досвед і адкрытасць да новага — павага да асабістай гісторыі кожнага і падтрымка навучання праз практыку.
ШТО МЫ ПРАПАНУЕМ
Анлайн-курсы
Мы верым, што будучыня Беларусі пачынаецца з якаснай адукацыі нашых дзяцей.
Далучайце дзетак да нашых анлайн-курсаў, каб разам дапамагаць ім раскрываць свой патэнцыял і станавіцца актыўнымі, адукаванымі грамадзянамі.

Беларуская мова і літаратура
Гадавы цыкл заняткаў для дзяцей 5-17 гадоў

Гісторыя і мастацтва Беларусі
Гадавы цыкл заняткаў для дзяцей 12-17 гадоў

Прыродазнаўства
Цыкл з 16 заняткаў для дзяцей 7-9 гадоў

Біялогія
Цыкл з 16 заняткаў для дзяцей 10-14 гадоў

Ангельская мова
Размоўны клуб для дзяцей 7-12 гадоў

Эмацыйны інтэлект
Цыкл з 12 сустрэч для дзяцей 7-9 гадоў

Фінансавая граматнасць
Цыкл з 8 сустрэч для падлеткаў

Геаграфія
Цыкл з 16 сустрэч для дзяцей 10-14 гадоў

Цыкл з 10 сустрэч для дзяцей 6-10 гадоў

Гадавы цыкл сустрэч пра беларускую мову для падлеткаў

Цыкл з 5 сустрэч пра карысныя звычкі
Нашыя дасягненні
Настаўніцкая супольнасць
20+ прафесіяналаў, якія распрацоўваюць і праводзяць заняткі. Супраца з настаўнікамі і школамі ў Еўропе і Грузіі.
Анлайн-адукацыя
10+ анлайн-курсаў для дзяцей і дарослых на роднай мове. 200+ вучняў.
Дапаможнікі
Стварэнне альтэрнатыўных дапаможнікаў па вывучэнні беларускай мовы, а таксама чытанні і пісьме.
Дыдактычныя напрацоўкі
Супраца з вырабнікамі мультымедыя для стварэння якаснага адукацыйнага кантэнта на роднай мове для дзяцей.
Партнёрства
Супраца з установамі адукацыі ў Варшаве, Гданьску, Кракаве, Беластоку, Познані (PL), Вільні (LT), Батумі (GE).
Кола патронаў
Магістрат па фінансаванні: рэсурс для падтрымкі праектаў.
Анлайн-часопіс
Штомесячны часопіс для школьнікаў, бацькоў і настаўнікаў.
Жадаеце падтрымаць нас?
АЎТАРАМ МОЖА СТАЦЬ КОЖНЫ!
Наш штомесячнік - гэта спроба стварыць віртуальную прастору, якая б звязвала беларусаў і беларусікаў незалежна ад месцазнаходжання. Аўтарамі "Бусьлянкі" з'яўляюцца і бацькі, і дзеці, і настаўнікі.
На старонках часопіса Вы знойдзеце:
значныя падзеі і святы народнага календара
заданні ад настаўнікаў і для настаўнікаў
артыкулы пра выбітных асобаў і інтэрв'ю пра прафесіі
парады на кнігі і рэкамендацыі на карысныя рэсурсы
Шаноўныя дарослыя!
Перад вамі - дапаможнік па навучанні чытанню для дзетак 5-6 гадоў, створаны настаўнікамі і бацькамі для настаўнікаў і бацькоў.

Першая частка:
падрыхтоўчы этап.
Падрыхтоўка да навучання чытанню - гэта вельмі важны працэс, падчас якога варта не спяшацца з літарамі. Калі на гэтым этапе ўсё зрабіць правільна, далейшы шлях пойдзе лёгка і цікава.

Другая частка:
знаёмства з літарамі.
Вывучэнне літар - гэта этап, калі пачынаецца больш свядомае знаёмства з гукамі і літарамі. На гэтым этапе важна не проста паказаць літары, а дапамагчы дзіцяці пачуць, адчуць і ўбачыць іх, звязаўшы з канкрэтным досведам, вобразам, рухам і эмоцыяй.


Трэцяя частка:
чытанне па складах.
Чытанне па складах - ключавы пераход ад “ведання літар” да сапраўднага чытання. Менавіта тут дзеці вучацца злучаць гукі ў склады і бачыць у складзе “цаглінку” слова.

Чацвёртая частка:
першыя словы і сказы.
Чытанне слоў і сказаў - гэта этап, на якім дзіця ўпершыню сапраўды адчувае сябе чытачом. Вельмі важна не перагрузіць яго, а наадварот — стварыць адчуванне поспеху і лёгкасці.


Пятая частка:
першыя тэксты.
Развіццё бегласці чытання і разумення тэксту - гэта важны этап, які завяршае базавую падрыхтоўку дзіцяці да самастойнага чытання.
На гэтым этапе дзеці ўжо спрабуюць чытаць без дапамогі дарослых, але важна, каб іх чытанне было плаўным, выразным і з разуменнем зместу.
Водгукі
Слова - дзеткам і іх бацькам!
Кантакты:
Terms | Privacy